Skip to content

Latest commit

 

History

History
38 lines (20 loc) · 7.77 KB

shto_takoe_knafestival.md

File metadata and controls

38 lines (20 loc) · 7.77 KB

Што такое кінафестываль

Тут будзе у асноўным інфармацыя пра тое, што такое фестываль і яго месца у сістэме кінавытворчасці і наогул у культуры

Кінафестываль як культурная форма

Кінафестываль - з’ява сучаснай кінавытворчасці. З’яўляецца формай паказу, пракату кіно, якое не можа выйсці у шырокі пракат.

Таксама ёсьць спецыфічны жанр кіно - кінафестывальнае. Значыць, што яно добра будзе прынята на кінафестывалях Еўропы ці нават усяго свету.

Кінафестываль дазваляе убачыць нестандартнае, не массавае кіно. У больш шырокім кантэксце - дакрануцца да трэндаў і новых тэхнік.

Фестываль караткага метру - як правіла некамерцыйны, бо караткаметражкі ствараюцца студэнтамі ці як першая праца, для іх не існуе устойлівага пракату.

Для кінапрафесіяналаў фестываль - гэта магчымасць сустрэцца, абмяркаваць прафесійны бок кіно, дэталі вытворчасці. Таксама фестываль - форма дыялогу з гледачом, бо калі стваральнік фільма размаўляе з рознымі гледачамі, ён лепш разумее ці атрымалася у яго задуманае і дазваляе рухацца далей у сваім майстэрстве стварэння фільмаў.

Кінафестываль як фільтр

Культура - гэта усё тое, што стварае чалавек. Зразумела, што людзей дастаткова шмат і яны усе увесь час нешта робяць. Так з’яўляецца вельмі шмат розных артэфактаў і прадуктаў. За стагодзі сфарміраваліся структуры па выбару лепшага з акіяну чалавечай дзейнасці. У старых відах мастацтва - жывапісу, скульптуры, дэкор - гэта моцная экспертная супольнасць і сістэма галерей, музеяў, куратараў, крытыкаў і нават камерцыйны рынак, які аб’ядноўвае усё астатняе. Для маладых мастакоў праводзіліся розныя конкурсы, дзе эксперты маглі выбраць лепшага і такім чынам паскорыць творчы шлях чалавека.

У новых (ці адносна новых) відаў мастацтва (як кіно напрыклад) склаліся іншыя формы адбору (ці фільтрацыі). У кіно гэта моцная сістэма кінафестываляў. Яна ставаралася спантанна і моцна звязана з кіно, як формай мастацтва - для яе патрэбны і творца, і глядач, і пэўныя тэхнічныя умовы (памяшканне, праектар, гук, тэхнік - чалавек які умее карыстацца тэхнікай). Таму праводзілася дэманстрацыя фільмаў для публікі + эксперты вызначалі добры фільм ці не. У галіне кіно з самага пачатку існаў іншы цэнзар - публіка, масавы глядач. То, бок кіно ацэньвалася не толькі экспертыамі, але і гледачом.

Кінафестывалі з сотняў фільмаў выбіраюць адзінкі, якія вартыя глядзець. Зза манаполіі Галівуду на кінатэатры па усім свеце, колькасць фільмаў, якія даходзяць да масавага гледача - вельмі абмежаваная, але на самой справе у свеце штогод з’яўляюцца тысячы стужак. І чалавек проста не можа усе іх глядзець.

Таму кінафестывалі і дыстрэбьютэры абіраюць лепшае, вартае для прагляду, і людзі ужо глядзяць гэтае кіно, якое прайшло фільтры.

Пры тым структура кінафестываля, вымагае наяўнасць пэўнай супольнасці экспертаў, людзей якія могуць ацэньваць. А гэта ужо палітычнае пытанне - хто можа ацэньваць? Што дае права на ацэнку?

Кінафестываль атрымлівае на уваход тысячы фільмаў, выбіраючы лепшае - спачатку уключэннем у конкурсныя праграмы, пасля - калі журы аддае узнагароды пераможцам.

Трэба адзначыць, што вакол у культуры існуе вялікая колькасць фільтраў - творца, мастак які стварае абірае лепшае, пасля яго лепшае выбіраюць выдаўцы, крытыкі. Пасля гісторыкі ці эксперты, выбіраюць і абагульняюць лепшае за некалькі гадоў - дзесяцігоддзяў. Лепшыя рэчы - аналізуюць, выкарыстоўваць як прыклады пры навучанні, уключаюць у сборнікі і агляды. Тое, што нелепшае - патанае у небыцці і сыходзіць, а ў чалавечай памяці застаецца толькі лепшае, атобранае, тое, што засталося.

Кінафестываль як сустрэча прафесіяналаў

Фестываль, акрамя агульна культурнага значэння, мае і вузка прафесіянальны. У пэўным месцы і пэўны час збіраюцца прафесіяналы кіно, лепшыя і актыўныя дзеячы. У якасці поваду для размовы - бягучыя працы, у якасці дэкарацый - трэнды апошніх год , а вынік - падтрымка старых і завядзенне новых кантактаў. Калі людзі у нейкай індустрыі ведаюць адзін аднога, яны могуць дапамагаць, дамаўляцца і разважаць. Гэта дазваляе стварэнню больш складаных рэчаў - калі высілкі пэўных людзей могуць аб’яднацца - гэта вельмі карысная для усіх рэч.

Акрамя гледача, фестываль дае прастору для нефармальных размоваў дзеячам кіно - ладзяцца сумесныя паходы у бар, экскурсіі па гораду, супольныя абеды, круглыя стады ды абмяркаванні, каб людзі маглі у розных сітуацыях убачыць адзін аднога і знаёміцца.