Skip to content

Latest commit

 

History

History
106 lines (56 loc) · 14.1 KB

cpm_history.md

File metadata and controls

106 lines (56 loc) · 14.1 KB

##Гісторыя развіцця супольнасці фестывалю

Гарадское кінаасяроддзе

У Мінску кінадвіжуха - вельмі старая рэч. За савецкім часам, у познія 80ыя нават форміравалася Федэрацыя Кінаклубаў Беларусі, якая нажаль так і не убачыла свет з-за развалу Савецкага Саюзу ды заменай чалавечых адносінаў грашовымі.

Але людзі, якія маглі арганізоўваць, як пасля назавуць, артхаус прагляды засталіся. У Мінску у 90 вазілі шмат цікавага кіно, Гадара цягнікамі, збіралі тысячы на паказы. Зразумела, што гэта стварае нейкае пэўнае інтэлектуальнае асяроддзе, якому цікава кіно як само, сусветныя тэндэнцыі, людзі якія хочацца глядзець нешта незвычайнае, інтэллектуальнае.

У Мінску дзейнічаў моцны кінаклуб у двутысячныя, з якога выйшлі кінакрытыкі (Сідарэнка адтуль).

Таму час ад часу узнікалі цікавыя ініцыятывы.

Адной такой ініцыятывай быў “Фармат 4*4”, якія паказваў 4 стужкі, 4 дні у чатырох розных кінатэатраў. Гэта дазваляла мінчанам быць у курсе падзей, назіраць за тэнденцыямі і глядзець шмат цікавага кіно.

Кінаклуб Сінефілы

Адной з цікавых кінаініцыятыў быў клуб Сінефілы, які паказваў смелыя фільмы незалежнага Амерыканскага кінематографа, еўрапескага, паслясавецкага. Пасля фільмаў былі длінныя абмяркаванні і дыскусіі, дзе розныя людзі ад маргіналаў да інжынераў ды псіхолагаў маглі падзяліцца тым, што убачылі у фільме. Хтось даваў культуралагічны кантэкст, да паказу рыхтавалася мінімальная даведкавая інфармацыя пра рэжысера і фільм.

З-за таго, што у Беларусі усё чарговы раз было замарожана пасля Плошчы-2005, ініцыятыва давала глыток свабоды моладзі.

Адзіная праблема з кінаклубам Сінефілаў была тая, што у ім усім кіраваў Сева (пасля узяў сабе псеўданім Юры Урсо), які з’ехаў у ЗША вучыцца здымаць. І кінаклуб знік. Супольнасць, якая сфарміравалася вакол распалася. Людзі нават не ведалі адзін і былі не здольныя падхапіць справу.

Феномены кіно ў Ракеце былі не здольныя задаволіць патрэбу у новым, радыкальным кіно і абмяркаваннях.

Таму пазней і узнік праект кінаклуб.орг

kinaklub.org

Фест СПМ узнікла на базе суполкі кінаклуб.орг. Кінаклуб.орг аб’ядноўваў аматараў кіно. Сіламі супольнасці ладзіўся кінаклуб у галерэі Шчамялёва, кінаклуб фантастычнага кіно ў Планетары, былі праведзены першыя здымкі Мінскага кааператыву.

Кінаклуб.орг меў мету пакрыць сецівам месцы, людзей, гарады. Ладзіліся туры фільмейкераў і даследчыкаў кіно па Беларусі, наводзіліся масты з кінаініцыятывамі іншых гарадоў Беларусі. Была праведзена канферэнцыя кінаклубаў Мінску. Удзельнікі маглі правесці мерапрыемства, наладзіць абсталяванне (праектар, калонкі, ноутбук), мелі вопыт у узаемадзеянні з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Прынцыпамі супольнасці было кінаманства, дэцентралізацыя, узаемадапамога, адсутнасць лідараў.

Мінскі кінакааператыў

З kinaklub.org распачалася ініцыятыва Мінскага кінакааператыву. Ідэя была у сама- і узаемаадукацыі асновам здымак кіно.

Працэс выглядаў так.

Першы этап - агульная сустрэча. На ёй вызначаецца тэма, на якую будучыя каманды будуць здымаць, і абмяжаванні, у якіх будуць дзейнічаць каманды (працягласць здымак, колькасць лакацый і гд. Пасля адбываецца фарміраванне каманд і яны на ввызначыны час адпраўляюцца у плаванне.

Другі этап - здымкі. Праз месяц ці паўгады каманды здымаюць (ці не здымаюць) фільмы. За гэты час чальцы каманды павінны вызначыцца са сцэнаром, зрабіць раскадроўку, знайсці месца для здымак. Таксама удзельнікі самі дамаўляюцца пра месца здымак, шукаюць рэквезіт і размяркоўваюць абавязкі - хто будзе рэжысерам (звычайна той, каму больш трэба), хто аператар (хто умее здымаць ці займаецца фотаздымкам), хто будзе мастаком, каб менавіта ужо на пляцоўкі рыхтаваць памяшканне да здымак.

Трэці этап - гэта мантаж знятага матэрыялу. Вельмі важны і складаны, бо калі не з’явіўся лідар на мінулых этапах, пры мантажы у кожнага будзе свае меркаванне. Тым больше, што калектыўны мантаж займае шмат часу.

Ну і апошні, чацверты этап, гэта дэманстрацыя фільму гледачам, атрыманне фідбэку і вызначэнне пераможца (чый фільм спадабаўся гледачам больш).

Кінакааператыў дапамагаў рабіць першыя крокі ў кіно, здымаць нешта не проста смешнае, але і з пэўнымі сэнсамі і ідэямі.

Першы фэст - 2012

Каб развіваць людзей, якія прыходзілі на кааператыў, і наладзіць міжнарожднае супрацоўніцтва паміж незалежнымі фільмейкерамі быў задуманы фэст міжнарожнага караткаметражнага кіно СПМ. Спачатку ён павінен быў быць фестам - кааперацыяй, спробай суспрацы паміж аматарамі - фільмейкерамі з Беларусі І Украіны (Мінскам ды Адэсай). У час працы над фэстам ён трансфармаваўся да проста фэсту.

Была сфармулявана ідэа, што СПМ - гэта эксперымент. Што фэст - не андэграундны і павінен праходзіць у публічных месцах, у час калі звычайныя кінааматары Мінску могуць прыйсці і паглядзець караткаметражкі.

Фэст сфармуляваўся як фестываль мастацкіх стужак, якія падымаюць вечныя, чалавечыя тэмы. Адпаведна былі сфармуляваны намінацыі - Вечная любоў, Вечнае Супрацьстаянне, Вечны Рухавік, (//ДР: дадаць намінацыі)

У ідэю ніхто не верыў, бо у людзей кінаклуб.орг быў досвед камунікацыі з дзяржаўнымі установамі, у нас не было бюджэту каб пакрыць дэфіцыі, а ў краіне быў крызіс (2011 год). Але з-за таго, што фэст рабіўся некамерцыйна, удалося дамовіцца з прыватнымі пляцоўкамі - яны атрымоўвалі увесь прыбытак ад квіткоў, а мы сваімі сіламі рабілі піар і сам фэст.

Падчас фесту была распрацавана першая версія сайту фэсту. Сайт насіў інфармацыйны характар, аўтаматызацыі працы самога фэсту не было.

Партнеры

\ЗР: дадаць спасылку Была заведзена рассылка - спасылак на рассылку, дзе розныя людзі спілкаваліся. Аргкамітэт - бліжэй да фэсту камунікаваў ужо асобна. Соцыяльныя сеткі выкарыстоўваліся, але не так актыўна

Другі фэст - 2013

Другі фэст запускаўся ужо на базе першага фэсту: было зразумела як можна угаворваць чыноўнікоў, як увогуле рабіць фэст, што можна прыцягваць валантораў.

З’явілася ідэя міжнародных і рэгіянальных паказаў, быў фокус на працу са СМІ, патрэбу мець нейкі своеасаблівы дызайн. Была спрабова наладзіць працу з валанторамі.

Фармалізавалася ідэя перадпраглядаў як сродку піару і камунікацыі з гледачамі. Перадпрагляды - гэта адбор фільмаў у праграмы фестываля разам з гледачамі. Была выпрацавана сістэма адзнак і вагі голасу аргкамітэту, каардынатара праграмы ды гледачоў.

Старшынёй аргкамітэту стаў іншы чалавек - Дзяніс Шэка.

Спрабавалі правесці шырокую працу з валанторамі - але яна не дала плённых вынікаў. Не было фармалізавана, чым займаюцца валанторы, чым займаецца каманда і аргкамітэт.

Пасля другога фэста быў створаны Кінабалаган - праект старшыні арг камітэту спм 2012 году.

Ад аўтара. Гэты фэст быў адзначанч значным маім выгараннем. Аддачы ад шырокай працы з валанторамі не было - валантор гэта не чалец каманды і яму трэба выдаваць пэўныя, добра вызначыныя, кавалкі працы, дзе не патрабуецца шмат камунікацыі з іншымі чальцамі каманды, дзе не трэба мець сакрэтных ведаў наконт камунікацыі з чыноўнікамі ці прынцыпаў супольнасці кінаклуб.орг

Трэці фэст - 2014

Трэці фэст можна назваць апагеем супольнай працы - мінулыя старшыні аргкамітэту пачалі змяньшаць свой унёсак, даючы іншым людзям працаваць над фэстам.

Трэці фэст адзначаўся упорам на перадпрагляды, было публічна адгледжана каля 400 фільмаў.

Стала зразумела, што кінаклуб.орг ужо працуе выключна над фэстам і тое, што для людзей ідэя супольнасці фэсту бліжэй за супольнасць кінаклуб.орг

Праграмы па правах чалавека

Фармуляванне ідэі вандроўкі як адваротнай сувязі для чальцоў каманды

Чацьверты фэст - 2015

Падчас 4 фэсту адбыўся канчатковы адыход ад працы пачынальнікаў фэсту-2012. Быў сфарміраваны новы аргкамітэт, па хожу фэста быў пазначыны фокус на лакальную супольнасць і беларускіх рэжысёраў

Добры піар

Канфлікты і выгаранне

Вандроўкі на іншыя фэсты

Пяты фэст - 2016

Пасля цяжкога фэсту 2015 быў лёгкі фэст 2016 году. Была амаль роўная праца чальцоў аргкамітэту і адсутнасць выгарання.

Была рэалізавана ідэя - што фэст гэта не проста прагляды, але і вечарыны, нефармальная камунікацыя (галоўным чынам у барах)